Перайсці да зместу

Віла Гермес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палацава-паркавы ансамбль
Віла Гермес
ням.: Hermesvilla

48°10′14″ пн. ш. 16°14′46″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Месцазнаходжанне Вена
Архітэктурны стыль архітэктура барока
Архітэктар Karl von Hasenauer[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віла Гермес (ням.: Hermesvilla) — палац у былым венскім паляўнічым раёне Габсбургаў. Імператар Франц Іосіф I перадаў яго ў дар сваёй жонцы імператрыцы Лізавеце (па мянушцы Сісі), пасля чаго ён стаў называцца яе «замкам мары» (ням.: Schloss der Träume). Назва вілы паходзіць ад статуі Гермеса, зробленай з белага мармуру, якая знаходзіцца ў садзе. У XXI стагоддзі віла вядома творамі мастацтва, якія знаходзяцца ў ёй і прыгажосцю навакольнай прыроды. Замак выкарыстоўваецца Венскім музеем для спецыяльных выстаў па гісторыі культуры.

Статуя Гермеса

[правіць | правіць зыходнік]

Летам 1881 года імператар Аўстра-Венгрыі Франц-Іосіф вырашыў пабудаваць Вілу Гермес, якая першапачаткова мела назву «Віла Вальдру» (ням.: Villa Waldruh). Існавала версія, што імператар спадзяваўся заахвоціць сваю жонку Лізавету, якая шмат падарожнічала, застацца ў Вене. Віла была спраектаваная архітэктарам Карлам Фрайерам фон Хасэнауэрам — яе будаўніцтва працягвалася з 1882 па 1886 год[1].

У 1885 годзе было прынята рашэнне перайменаваць будынак у «Вілу Гермес». Сама імператрыца замовіла скульптуру Гермеса (ням.: Hermés der Wächter) берлінскіму мастаку Эрнсту Хертэру і даручыла размясціць яе ў садзе палаца. Існуюць шматлікія дакументы, якія апісваюць пастаўкі каменя і мармуру для лесвіц у галоўным будынку. У навакольных палацавых будынках і пабудовах выкарыстоўваліся розныя гатункі каменя: Манерсдорфер, Алмазэр Стоўн, Ліндабрунэр Стоўн, Сен-Маргарэтэнер Стоўн, а таксама Кайзерштайн.

У 1886 годзе сама віла і ўсе прылеглыя да яе будынкі — у тым ліку стайня для коней імператрыцы Лізаветы — былі скончаны. З 1887 года да сваёй смерці ў 1898 годзе імператарская пара рэгулярна праводзіла час у палацы: кожны год у канцы вясны, ад некалькіх дзён да некалькіх тыдняў.

Фантан ва ўнутраным двары вілы

[правіць | правіць зыходнік]

Распрацоўваючы план тэрыторыі, імператар Франц-Іосіф загадаў прыбраць усе лугі і выдаліць ўсіх мух — ён непакоіўся аб імператрыцы, якая любіла верхавую язду. У невялікай сажалцы непадалёк ад галоўнага будынка была пабудавана асобная альтанка для імператрыцы, якая не захавалася да нашых дзён. Дарога, якая вядзе да Вілы, была адной з першых вуліц у Вене, якія атрымалі электрычнае асвятленне; Віла таксама была адным з першых будынкаў у Вене, абсталяваных тэлефоннай сувяззю.

Падчас акупацыі Вены пасля Другой сусветнай вайны віла была разрабавана аўстрыйскімі Саветамі, і на працягу шэрагу гадоў знаходзілася ў запусценні і застаючыся ў дрэнным стане. Аднак, у 1963 годзе дыснэеўскі фільм «Цудоўнае выратаванне белых скакуноў» адрадзіў цікавасць да будынка: прыватная ініцыятыва заахвоціла аўстрыйскія ўлады да рамонту палаца, які працягваўся з 1968 па 1974 год.

Першая выстава адкрылася на віле ўжо ў 1971 годзе як частка аўстрыйскай экспазіцыі на «Сусветнай выставе палявання» ў Будапешце. З тых часоў палац стаў «жамчужынай» Вены, размешчанай у сэрцы прыроднага запаведніка ў 2500 гектараў і з'яўляецца папулярным месцам сярод аматараў культуры эпохі Габсбургаў. Гісторыя і міф пра «Сісі» — прыгожай і няшчаснай імператрыцы з трагічным лёсам — дапаўняюць вобраз.

Фрэскі Ханса Макарта, Густава Клімта і Віктара Цільгнера з'яўляюцца неад'емнай часткай інтэр'еру вілы. На першым паверсе знаходзяцца пакоі імператрыцы: адзін з іх быў першапачаткова абсталяваны гімнастычными прыладамі. На першым паверсе таксама прадстаўлены фрэскі Аўгуста Эйзенменгера, Уга Шарлемона і Адольфа Фалькенштэйнера, якія дэманструюць розныя віды спорту.

За гардэробнай знаходзіцца спальня імператрыцы. У адрозненні ад іншых пакояў, тут былі захаваныя шматлікія гістарычныя артэфакты — у тым ліку велізарная барочное «дзяржаўнае ложа» (ложак), якое адносіцца да часоў Марыі Тэрэзіі. Фрэскі ў гэтай спальні, створаныя Гансам Макарам, ўтрымліваюць матывы з шэкспіраўскага «Сну ў летнюю ноч». Са спальні вінтавая лесвіца вядзе на верхні паверх і ў сад. У салоне палаца знаходзіцца адноўленая карціна «Вясна» Франца Мача, Густава Клімта і Георгія Клімта.

Перад вілай з 2006 года размяшчаецца скульптура «Элізабэт» Ульрыке Тругера, першапачаткова усталяваная ў Lainzer Tiergarten (2001). Статуя, зробленая з карарскага мармуру, мае каля 2,5 м у вышыню і важыць 6,5 г Тругер хацеў, каб яго праца была супрацьпастаўленнем рамантызаванаму стэрэатыпу пра «Сісі».

Стайні, першапачаткова пабудаваныя для коней імператрыцы, размешчаны ў левай частцы двара. У значнай ступені ўдалося захаваць іх арыгінальнае абсталяванне. Паміж стойламі для коней знаходзіцца «ронда» — круглая пляцоўка дыяметрам 20 метраў, на якой коні гулялі ў дрэннае надвор'е. З 1950-х да 2005 года гэтыя стайні выкарыстоўваліся для ліпіцанскіх жарабцоў іспанскай школы верхавой язды: на працягу сямі тыдняў жаребцам давалі «адпачынак» у гэтым месцы.

Зноскі

  • Thomas Trenkler. Sisi in Vienna. On the traces of the Empress Elizabeth. — Vienna, 2005. — 568 с. — ISBN 3-8000-71-15-0.